БРСМ уключаў маладых людзей у студэнцкія атрады, а яны пра гэта не ведалі.
Парушэнні знайшлі ў ходзе пракурорскіх праверак у тэрытарыяльных і першасных арганізацыях.

Як інфармуе прэс-служба Генпракуратуры, Мазырскі раённы камітэт БРСМ неабгрунтавана ўключыў у склад двух студэнцкіх атрадаў 32 чалавекі. Аднак усе яны ўладкоўвалісь на працу самастойна. Дагавора аб арганізацыі працы студатрада з прадпрыемствам не было. Падобныя парушэнні знайшлі і ў Брагінскім, Рагачоўскім, Лагойскім і Чэрвеньскім раёнах.

Таксама стала вядома, што ў шэрагу выпадкаў БРСМ не рэагаваў на прапановы прадпрыемстваў аб стварэнні студэнцкіх атрадаў.