Працягваецца рэстаўрацыя Крэўскага замка. Раней гэтым летам была закансерваваная адна з частак замка, цяпер плануецца аднавіць участкі паўночна-заходняй сцяны і ўзвесці над ёй дах.

«Выглядае вельмі нават прыстойна», — адгукнуўся ў фэйсбуку пра рэканструкцыю гісторык Мікола Волкаў.

«Мары [пра адбудову Крэўскага замка] збываюцца!» — піша Ігар Чарняўскі.

Паўночна-заходнюю сцяну, найлепш захаваную, аднаўляюць на ўсю вышыню, да 12 метраў.

У замку існавала баявая галерэя, якую можна аднавіць толькі гіпатэтычна. Але спробы рэканструкцыі будуць зроблены.

Крэва — адзін з замкаў, збудаваных Гедымінам для абароны краіны ад крыжакаў. З ім звязаныя важныя моманты гісторыі Беларусі. Тут у 1385 годзе была падпісаная Крэўская унія. Гэтыя камяні бачылі Ягайлу, Вітаўта, Кейстута.

 Фота Алега Дзярновіча.