У пары засталося двое непаўналетніх дзяцей.
У Ганцавічах мужчына зарэзаў былую жонку, а сам павесіўся, піша “Наша ніва” са спасылкай на БелТА, якой пра здарэнне паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Трагедыя ў райцэнтры здарылася сёння раніцай у адным са шматпавярховых дамоў. Каля 7.30 у дзяжурную частку Ганцавіцкага РАУС патэлефанавала жанчына, якая паведаміла пра скандал у суседняй кватэры. Бліжэйшы нарад міліцыі, які прыбыў на месца, выявіў у кватэры труп 46-гадовай жанчыны з нажавым раненнем. Падазрэнне ўпала на былога мужа забітай. Неўзабаве ён быў знойдзены ў пятлі ў гаражы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы мужчына здзейсніў суіцыд.

У пары засталося двое непаўналетніх дзяцей.