Яго вярнулі гаспадару. Высветлілі, што пітон збег з кватэры праз адкрытае акно.
Чатырохмятровага пітона, якога 15 жніўня злавілі ў мінскім дзіцячым садку, вярнулі гаспадару. Пра гэта распавяла супрацоўніца Мінскага заапарка Аляўціна Генадзьеўна: да іх змяю адправілі пасля таго як злавілі.

Высветлілі, што пітон збег з кватэры праз акно: “Цяпер пластыкавыя вокны маюць рэжым праветрывання, пітон і выпаўз з акна, калі яно было адкрытае”.

Супрацоўнікі МНС 15 жніўня злавілі тыгровага пітона на тэрыторыі дзіцячага садка №292 па вуліцы Убарэвіча, 14. Пасля гэтага пітона перадалі ў мінскі заапарк, дзе ён і чакаў свайго гаспадара.