17 ЖНІЎНЯ

1934. Польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картузскі лагер. У савецкай гістарыяграфіі – канцэнрацыйны, польскай – месца ізаляцыі.

Яго вязнямі былі праціўнікі санацыйнага рэжыму Пілсудскага, у т.л. беларускія дзеячы. Пастаяннай практыкай лагера былі катаванні вязняў.

18 ЖНІЎНЯ

1924. У Мінску арыштаваны Барыс Савінкаў. Знакаміты расійскі пісьменнік і тэрарыст, эсэр.

19 ЖНІЎНЯ

1991. Спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўшчыкі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзенні надзвычайнага становішча.

20 ЖНІЎНЯ

1991. Эстонія абвяшчае сваю незалежнасць ад СССР.

21 ЖНІЎНЯ

1871. У Санкт-Пецярбургу нарадзіўся Даніель Канаржэўскі, расійскі і польскі военачальнік, генерал. Камандаваў аперацыйнай групай «Беняконі» у структуры Войскаў Сярэдняй Літвы.

Дачка Канаржэўскага была замужам за Уладзімірам Лашкевічам, гаспадаром маёнтка Даўкшышкі Сольскай гміны, цяпер Ашмянскі раён.

22 ЖНІЎНЯ

1898. Нарадзіўся Генрык Лаўмянскі, польскі гісторык, даследчык Вялікага Княства Літоўскага.

1932. БіБіСі пачала эксперэментальныя трансляцыі тэлевізійнай праграмы.

2008. Расійска-грузінская вайна. Скончылася расійская акупацыя Горы.

23 ЖНІЎНЯ

1914. Сухі закон у Расіі. На перыяд вайны забаронены гандаль спіртнымі напоямі.

1942. Пачалася Сталінградская бітва. Адна з найбуйнейшых бітва 2-й сусветнай вайны. Працягвалася да 2 лютага 1943 года.

Сталінград знішчыў сярод немцаў міф аб беспамылковасці рашэнняў Гітлера. Частка нямецкіх афіцэраў пасля Сталінградскій бітвы пачалі шукаць спосаб сканчэння вайны і адхілення ад улады Гітлера.