Вінаватага ў нерацыянальным выкарыстанні вады прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
На Валожыншчыне на ферме ТАА «Тарасава» нерацыянальна выкарыстоўвалі водныя рэсурсы. Вінаватую службовую асобу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу, паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Фота minpriroda.gov.by

Усяго дзяржінспектары па ахове навакольнага асяроддзя Мінпрыроды за перыяд з 6 па 10 жніўня правялі 1040 кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, у ходзе якіх знайшлі 842 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства (недахопаў).

Па фактах выяўленых парушэнняў (недахопаў) выдалі 984 пункта прадпісанняў, рэкамендацый і інфармацыйных лістоў пра ліквідацыю парушэнняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 159 вінаватых асоб на агульную суму 26467,65 рублёў. Акрамя таго, устанавілі 13 фактаў прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, накіравалі чатыры прэтэнзіі пра кампенсацыю шкоды на суму 15061,39 рублёў.