Да нас у рэдакцыю звярнуўся чытач, які паскардзіўся на тое, што аўтобусы №2,4,10 у Маладзечне апошнія дні не прыязджаюць на прыпынкі па раскладзе.
Мы патэлефанавалі ў маладзечанскі аўтапарк №4 з просьбай патлумачыць сітуацыю.

“Цяпер са 165 кіроўцаў, што павінны развозіць людзей, у нас працуе толькі 112. Не хапае 53 чалавекі. Зарплаты невялікія, людзі працаваць не хочуць. Таксама зношаны перасоўны састаў, які падлягае спісанню”, — паведамілі ў аўтапарку.