Здарэнне адбылося 17 ліпеня ў тры гадзіны дня.
39-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Фіят Панда” на перасячэнні вуліц Валынца і Віленскай наехаў на 81-гадовага раварыста.

З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Відавочцаў і сведкаў здарэння просяць звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе Т. Дудко, 1-18. або патэлефанаваць 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 ці 102.