Такім чынам людзі, якія не з’яўляюцца адназначна прадстаўнікамі жаночага ці мужчынскага полу, атрымаюць магчымасць запісаць у адпаведнай графе варыянт «розны» (ням. «Divers»). Да гэтага часу існавала толькі магчымасць пакідаць гэтую графу незапоўненай, гэты варыянт пасля прыняцця законапраекта працягне існаваць.

Каментуючы законапраект, міністр юстыцыі Германіі Катарына Барлей (Katarina Barley) падкрэсліла, што ні адзін чалавек не павінен сутыкацца з дыскрымінацыяй праз сваю сэксуальную ідэнтычнасць, і мадэрнізацыя закона аб грамадзянскім стане наспела ўжо даўно. У сваю чаргу міністр па справах сям’і Францыска Гіфей (Franziska Giffey) адзначыла, што ўсе людзі павінны мець магчымасць вызначаць сваю палавую ідэнтычнасць і сэксуальную арыентацыю.