Па словах чытачоў і па дасланых фотаздыках, стан дарогі жадае лепшага.

– Усюды ямы, камяні, бруд! Не праехаць! –  скардзілася наша чытачка Ядвіга Іосіфаўна. – Гаспадары ўжо самі пачынаюць добраўпарадкаваць вуліцу кожны ля свайго двара.

За каментарыем мы звярнуліся ў вытворча-тэхнічны аддзел “Камунальніка”.

– Рамонт дарогі на 8 Сакавіка мы не праводзілі, растлумачылі спецыялісты “Камунальніка”. 15 чэрвеня рабілі грайдзіраванне – раўнялі вуліцу спецыяльнай тэхнікай. Пры неабходнасці будзем паўтараць грайдзіраванне некалькі разоў, да кастрычніка. Вядома, калі ідуць дажджы стан дрогі становіцца горшым.

У “Камунальніку” разумеюць: людзям хочацца асфальту на сваіх вуліцах, але асфальтаванне залежыць ад фінансавання. Вось, і з вуліцы Капуцкага людзі тэлефануюць, кажуць, што ад кепскай дарогі пастаянна ідзе пыл, але грошай на асфальтаванне пакуль няма.

Вуліца 8 Сакавіка значыцца ў перспектыўных планах “Камунальніка”. Аднак заасфальтаваць яе змогуць толькі тады, калі з’явяцца сродкі.

Фотаздымкі забяспечаныя чытачамі “Рэгіянальнай газеты”.