Дарэчы, нашага суайчынніка раней ужо абвінавачвалі ў абразе польскага сцяга. Цяпер яму пагражае да аднаго года пазбаўлення волі.
Паліцыя Варшавы затрымала грамадзяніна Беларусі за абразу польскага сцяга, піша wprost.pl.

Здарэнне адбылося 14 жніўня на вуліцы Пенькнай. 35-гадовы беларус выйшаў з сабакамі на шпацыр. Ля абеліска ў памяць загінулых жаўнераў Арміі Краёвай ён сарваў адзін з польскіх сцягоў і кінуў сваім сабакам. Потым ён стаў сам таптаць сцяг.

Сведкай гэтага інцыдэнту была жанчына, якая паведаміла пра яго ў паліцыю. Праваахоўнікі затрымалі беларуса.

Дарэчы, нашага суайчынніка раней ужо абвінавачвалі ў абразе польскага сцяга. Цяпер яму пагражае да аднаго года пазбаўлення волі.