Так у адстаўку адпраўленыя намеснікі прэм’ера Васіль Мацюшэўскі (яго месца зойме Аляксандр Турчын), Уладзімір Сямашка (яго месца зойме Ігар Ляшэнка), Анатоль Калінін (стане Уладзімір Кухараў), Васіль Жарко (Ігар Петрышэнка).

Застаўся пры пасадзе толькі Міхаіл Русы.

Адпраўленыя ў адстаўку міністр архітэктуры Анатоль Чорны (яго месца зойме Дзмітрый Мікулёнак), міністр прамысловасці Віталь Воўк (стане Павел Уцюпін), міністр сувязі Сяргей Папкоў (стане Канстанцін Шульган), міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі (стане Дзмітрый Крутой), кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплекса Алег Двігалёў (стане Раман Галоўчанка).