2010 год. Ашмяны. Сям'я Лукашэвічаў з падарункам ад "Белаграпрамбанка".

Калі ў 2009 годзе ў Ашмянах ва Уладзіміра і Марыны Лукашэвічаў нарадзілася чацвярня, сям’я разам з пяціпакаёвай кватэрай арымала новы “Фольксваген Каравэла”. Машыну шматдзетнай сям’і падарыў “Белаграпрамбанк”.

Сяргей Румас, які ў той час узначальваў праўленне ААТ “Белаграпрамбанк”, прыехаў у Ашмяны спецыяльна, каб уручыць падарунак Марыне Лукашэвіч, работніцы аддзялення банка ў Ашмянах.

Падарунак стаяў ля ўвахода ў будынак, прыцягваючы ўвагу прахожых, – новенькі, бліскучы васьмімесны аўтамабіль “Фольксваген-Каравэла”, упакаваны ў карпаратыўным стылі ААТ “Белаграпрамбанк”.

Уручыўшы галаве сямейства Уладзіміру Лукашэвічу ключы ад аўтамабіля, Сяргей Румас агучыў новае рашэнне: цяпер ААТ “Белаграпрамбанк” будзе дарыць мікрааўтобусы кожнай беларускай сям’і, у якой народзіцца чацвёра і больш блізнят, пісала наша газета ў 2010 годзе.

Фота з архіва “Рэгіянальнай газеты”.