Ад 14 жніўня дырэктарам Вілейскай пачатковай школы №6 стала Вольга Моўчун.
Яна нарадзілася ў Вілейцы, скончыла сярэднюю школу №2 (цяпер гімназія №1 “Логас”.)

У 2007 годзе скончыла БДПУ імя Максіма Танка, пазней на базе гэтай установы прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці “дэфекталогія”.

Працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе №5, пасля – метадыстам вучэбна-метадычнага кабінета ва Упраўленні адукацыі спорту і турызму Вілейскага райвыканкама, распавялі ў прыёмнай пачатковай школы №6.