17 жніўня ў міліцыю звярнулася 51-гадовая жыхарка Маладзечна і паведаміла, што невядомы абакраў яе лецішча ў Лазаўцы.
У перыяд ад 12 да 17 жніўня, пакуль гаспадыні не было дома, нехта сарваў з дачнага дома навясны замок.

Вынеслі спіртныя напоі, адзенне і прадукты харчавання. Урон склаў 400 рублёў, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.