Ад 28 па 31 жніўня ў дзіцячым цэнтры “Надзея”, што на Вілейшчыне, правядуць традыцыйны турнір па міні-футболе сярод дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і аздараўліваюцца ў рэабілітацыйных цэнтрах Беларусі.
Турнір зладзяць у рамках адзінага тыдня масавага футбола пад эгідай УЕФА на міні-футбольным полі на стадыёне Цэнтра.

У “Надзею” прыедуць каманды з васьмі аздараўленчых цэнтраў. Дзявятай стане каманда “Надзеі”. У турніры паўдзельнічаюць 150 чалавек.

28 жніўня ў 17.15 правядуць урачыстае адкрыццё з удзелам прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі футбола, Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Вілейскага райвыканкама, СМІ.

Самі гульні правядуць 29 і 30 жніўня. 30 жніўня ад 16.30 да 18.30 зладзяць матчы за 1, 2 і 3 месцы, фінальную гульню.

31 жніўня ў 10.00 будзе ўрачыстае закрыццё.