Краязнавец з Мядзельшчыны Вадзім Праўрацкі звярнуўся ў Гродзенскі адблвыканкам з прапановай аднавіць у вёсцы Паляны Жупранскага сельсавета помнік паўстанцам Тадэвуша Касцюшкі, што загінулі тут у бітве ў 1794 годзе.
30 жніўня Вадзім Праўрацкі атрымаў адказ ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

У лісце паведамляюць, што супрацоўнікі Ашмянскага райвыканкама апыталі вяскоўцаў з Палянаў і высветлілі, што  1970-1980 гады помнік прыбралі мясцовыя ўлады, бо той быў моцна разбураны.

Па інфармацыі аблвыканкама, мясцовыя жыхары Палянаў не лічаць патрэбным аднаўляць помнік у іх вёсцы.

Даведка “Рэгіянальнай газеты”

Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі – паўстанне 1794 года ў Польшчы, Беларусі і Літве або Польскае паўстанне 1794 года — узброенае выступленне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў.