31 жніўня на вуліцы Сацыялістычнай увечары жыхар Вілейкі аглядаў машыну, каб набыць яе.
30-гадовы гаспадар “Мазды” паказваў аўтамабіль пакупніку. Машына стаяла перад прыпаркаванай побач фурай.

Пакупнік захацеў паслухаць, як працуе рухавік. Гаспадар, стоячы побач з машынай, завёў яе. Аўтамабіль пачаў рухацца ўперад і прыціснуў пакупніка да фуры.

Гэта адбылося таму, што гаспадар машыны завёў яе пры ўключанай перадачы, растлумачылі ў Вілейскім РАУС.

40-гадовага віляйчаніна з пераломамі і ранамі даставілі ў Вілейскую бальніцу.