Аварыя са смяротным зыходам адбылася сёння раніцай на трасе Маладзечна-Вілейка.
Як распавяла “Рэгіянальнай газеце” афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, сёння раніцай у Маладзечанскім раёне, каля вёскі Лазавец, аўтамабіль збіў раварыста.

Ад атрыманых траўмаў раварыст загінуў на месцы. Па словах Таццяны Беланог, цяпер на месцы здарэння працуе аператыўна-следчая брыгада.

Дапоўнена.

Як паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі ДАІ пазней, вадзіцель Аудзі 100, які збіў раварыста, збег з месца здарэння.

Фотаздымкі з месца здарэння – з суполкі “Это Вилейка, детка”.