Вадзіцель, які на легкавушцы раніцай збіў насмерць раварыста, збег з месца здарэння.
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УДАІ УУС Мінаблвыканкама Сяргея Чабатарова.

Фото УГАИ УВД Минского облисполкома

Фота УДАІ УУС Мінаблвыканкама

ДТЗ адбылося 5 верасня каля 8.45 на 81-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач.

“Неўстаноўлены вадзіцель Аудзі 100 наехаў на 58-гадовага раварыста, жыхара Вілейкі, які рухаўся ў спадарожным накірунку. У выніку мужчына памёр на месцы здарэння”, – праінфармаваў Сяргей Чабатароў.

Вадзіцель пакінуў аўтамабіль і знік з месца аварыі. Вядзецца яго пошук. Абставіны ДТЗ і асоба вадзіцеля высвятляюцца.