У Слоніме радавы здзейсніў самагубства. Яму заставалася адслужыць каля паўгода.
Чарговая трагедыя адбылася ва Узброеных сілах Беларусі. Як паведамляе ваеннае ведамства, у сераду, пятага верасня, у адной з частак Слонімскага гарнізона 20-гадовы радавы Арлоў скончыў жыццё самагубствам.

Яму заставалася адслужыць каля паўгода.

У Мінабароны падкрэслілі, што, па папярэдніх дадзеных, на такі крок вайсковец пайшоў у сувязі з “асабістымі абставінамі” – смерць не звязаная з праходжаннем ваеннай службы.

Цяпер Следчы камітэт праводзяць праверку, у частку таксама прыбыла камісія Мінабароны.