Як распавяла “Рэгіянальнай газеце” афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, следчыя цяпер працуюць з кіроўцам, што здзейсніў смяротную аварыю і збег. Ім аказаўся 43-гадовы жыхар Вілейкі.
Маладзечанскі РАСК устанаўлівае абставіны аварыі.

Як мы пісалі раней, ДТЗ адбылося 5 верасня. Па словах Таццяны Беланог, здарылася гэта на 81-м кіламетры аўтадарогі “Мінск-Маладзечна-Нарач” каля Лазаўца. “Аўдзі 100” наехала на раварыста, які ехаў па ўзбочыне ў спадарожным накірунку ў бок Маладзечна.

Дактары “хуткай” правялі рэанімацыю, але не змаглі выратаваць 58-гадовага жыхара Вілейкі. Пасля гэтага кіроўца самавольна сышоў з месца здарэння.

Па падазрэнні ў злачынсктве “парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартнага сродка, што прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека” затрыманы жыхар Вілейкі. З ім працуюць следчыя.