Акцыя

Запрашаем разам з “Рэгіянальнай газетай” прыбраць сквер за касцёлам каля “Модуля”.
Прыборку пачнём а 12 гадзіне ў суботу, 15 верасня.

Рэдакцыя забяспечвае ўдзельнікаў пальчаткамі і смеццевымі пакетамі.

Пасля прыборкі запрашаем на пікнік — удзельнікаў пачастуем кавай, чаем і салодкім.  Вас чакае выступленне лідара гурта “Sumarok” Ігар Палынскі.

А той, хто найбольш эфектыўна будзе ўдзельнічаць у прыборцы, атрымае ў падарунак прыгожы вазон.

Збіраемся за касцёлам. Па ўсіх пытаннях званіце на нумар: +375 33 667-19-77.