12.00 Флэшмоб экалагічных відаў транспарту «Выбірай і рухайся»

Запрашаем да ўдзелу ў флэшмобе ўсіх уладальнікаў экалагічнага траспарта! Прыязджайце на роварах, роліках, скейтбордах, лангбордах, самакатах, электрасамакатах, гіраскутарах, электрамабілях. Самых яркіх і крэатыўных удзельнікаў чакаюць прызы.

13.00 Паказальныя выступы і спаборніцтвы па Street Workout

Каманда Street Workout in Вілейка зноў выступіць для вас на воркаут-пляцоўцы ў гарадскім парку і будзе імкнуцца пабіць летнія рэкорды. Але галоўная мэта ўдзельнікаў руху — гэта далучыць моладзь да спорту і здаровага ладу жыцця. Таму мы прапануем разам з імі паўдзельнічаць у спаборніцтвах і прадэманстраваць свае магчымасці.

19.00 Акцыя сярод веласіпедыстаў і пешаходаў «Стань заўважным!»

19.30-0.00 Вячэрні моладзевы канцэрт

BELAROOTS

Жанр: #hiphop #rap #underground
Лакацыя: #Belarus #Minsk

BELAROOTS – спалучэнне трох творчых асобаў, аб’яднаных каранямі Радзімы, Мовы і Хіп-Хоп культуры: KONTRAZEMANANGST.
Кожны з удзельнікаў гурта рэпрэзентуе пэўную, родную для сябе, частку Беларусі і прыродны элемент, што адлюстравана і ў лагатыпе.

REDKEDS

Жанр: #pop_punk
Лакацыя: #Belarus #Minsk

REDKEDS – гэта драйвовы кактэйль няўрымслівых маладых хлопцаў і дзяўчынак, якія граюць у стылі поп-панк. Творчасць REDKEDS – гэта стан душы, гэта энергічныя рытмы, простыя і зразумелыя ўсім тэксты. Быць сабой і рабіць свет крышачку лепш – вось тое, дзеля чаго была сабрана каманда REDKEDS.

Sтанция

Жанр: #rock #pop_rock
Лакацыя: #Belarus #Minsk

Sтанция – малады поп-рок гурт з Мінска, які ўжо паспеў здабыць шмат узнагарод на музычнай ніве (пераможцы Rock Junior 2015, песня месяца на радыё “Сталiца”…). У іх песнях прысутнічае і драйв, які заводзіць публіку ў цёплыя летнія дзянькі, і пяшчотная лірыка, здольная сагрэць у халодныя зімовыя вечары.

Awakening Our Memories

Жанр: #melodic_metalcore
Лакацыя: #Belarus #Minsk

Гурт ўтвораны ў кастрычніку 2014. З самага пачатку не было ніякіх спрэчак з нагоды жанру – гэта melodic metalcore з аглядкай на тэндэнцыі ў музычнай індустрыі. Аднак, гурт не баіцца шукаць сябе і эксперыментаваць. Тыя, хто быў на жывых выступах гурта, кажуць, што гэта свежа, добрыя тэксты на рускай мове, магутная энергетыка і падача.

Flame of Life

Жанр: #fireshow #firedance
Лакацыя: #Belarus #Vileyka

“Flame of life” (“Полымя жыцця”) – калектыў сцэнічнай працы з агнём. “Flame of life” – гэта харэаграфічныя пастаноўкі з агнём, крэатыўныя задумы і бліскучае акцёрскае выкананне ўсіх прадстаўленых вобразаў! Ахоўваюць агонь і дабро. Пакланяюцца Сонцу і Тэрпсіхоры. Любяць сваю справу і ўвесь час ідуць наперад.