Як распавялі ў Вілейскай выратавальнай станцыі, два аматары падводнай рыбалкі ў спецыяльным адзенні і масках ныралі ў возеры каля вёскі Кавалі.

У нейкі момант адзін з іх перастаў з’яўляцца на паверхні. Магчыма, мужчына заблытаўся ў падводных раслінах.

Вілейскі РАСК праводзіць праверку здарэння.

Загінулы – жыхар Вілейкі.