Рэканструявана плошча Леніна. Якасна новы выгляд набудзе летні амфітэатр. Добраўпарадкаваны пляж і зона адпачынку на беразе возера Мястра. На васьмі аб’ектах жылфонду правялі капрамонт, яшчэ на больш чым трыццаці – бягучы.

Адрамантаваны будынкі ўстаноў адукацыі і культуры, мясцовых “Белтэлекама” і вузла паштовай сувязі. Вялікая ўвага надавалася добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый. Абласныя “Дажынкі” Мядзел прыме ўжо 29 верасня. Да іх у горадзе плануюць адкрыць гасцініцу і ЗАГС.