бокс

6 верасня завяршыўся Чэмпіянат свету па боксе сярод студэнтаў у Элісце (Калмыкія). Чэмпіёнам свету стаў спартсмен з Маладзечна Дзмітры Асанаў.
У спаборніцтвах удзельнічалі больш за сто баксёраў з 20 краін свету.

Усяго беларускія спартсмены атрымалі чатыры медалі – залаты, срэбны і два бронзавых. У вазе 60 кілаграмаў золата атрымаў маладзечанец Дзмітры Асанаў.