Здарэнне адбылося  ў Маладзечне, на вуліцы Якуба Коласа, 6 верасня каля 11 вечара.
Раней судзімая 45-гадовая жыхарка горада хацела адкрыта скрасці кашалёк з рук 24-гадовага мужчыны. У кашальку было 70 долараў і пяць рублёў.

Аднак той пачаў супраціўляцца, і крадзеж не атрымаўся.

Жанчыну затрымалі.