Сёння супрацоўнікі Вілейскага доследнага лясгаса ўдзельнічаюць у абласным урачыстым сходзе, прысвечаным Дню работнікаў лесу. Некаторым з із уручаць узнагароды за прафесіяналісзм.
А заўтра ляснічы першага класа Мікалай Скулавец атрымае нагрудны знак “Ганаровы лесавод” ад Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамілі ў лясгасе.

Знак зацвердзілі ў 2002 годзе. З гэтага часу яго ўручаюць работнікам лясной гаспадаркі за захаванне і памнажэнне лясоў Беларусі, сумленнае выкананне працоўных абавязкаў.