У аварыі траўмы атрымаў кіроўца Ford Sierra, які не меў пасведчання вадзіцеля, і яго 16-гадовая пасажырка, навучэнка з Вілейкі.
На Мядзельшчыне 11 верасня ў восем гадзін на дзясятым кіламетры аўтадарогі Р-28 Мінск – Маладзечна – Нарач каля вёскі Пасынкі 25-гадовы вадзіцель, кіруючы Ford Sierra, здзяйсніў манеўр абгону, выехаў на паласу сустрэчнага руху.

Там рухаўся Mercedes Sprinter пад кіраваннем 29-гадовага мясцовага жыхара, у якога ўрэзаўся кіроўца.

Фота uvd-mo.gov.by

У аварыі траўмы атрымаў кіроўца Ford Sierra, які не меў пасведчання вадзіцеля, і яго 16-гадовая пасажырка, навучэнка з Вілейкі. Абодва пацярпелых шпіталізаваныя. Вадзіцелі і пасажыр былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Фота uvd-mo.gov.by