Здарэнне адбылося 11 верасня ўвечары ў Пухавіцкім раёне. Выратавальнікам патэлефанавалі з трывожным паведамленнем: на рацэ Цітаўка ў Мар’інай Горцы тоне мужчына. На дапамогу яму прыйшлі двое хлопцаў – навучэнец прафесійнага будаўнічага ліцэя і вучань гімназіі.

– Падлеткі дацягнулі яго на адлегласць дзесяць метраў ад берага, выбіліся з сіл, патэлефанавалі ратавальнікам, – паведамляе МНС.

Ратавальнікі дасталі з вадаёма 67-гадовага пенсіянера і перадалі яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчыну з пераахаладжэннем даставілі ў раённую бальніцу. Па папярэдніх дадзеных, у яго было моцнае алкагольнае ап’яненне.