строительство

Пад будаўніцтва выдзелелі ўчастак у пяць гектараў у межах вуліц Вадап’янава, Чапаева і Кастрычніцкай, паведамляюць на сайце Вілейскага райвыканкама. З боку апошняй прадугледжаны пад’езд да будучай жылой забудовы.

Акрамя дамоў, побач плануюць аўта- і велапаркоўкі, дзіцячыя пляцоўкі, велагаражы, пешаходныя дарожкі, спартыўнае поле, газоны, кантэйнеры для паасобнага збору смецця.

Будаўніцтвам плануюць павялічыць дэмаграфічную сітуацыю ў горадзе. Новабудоўлі заселяць маладыя сем’і, дзеці будуць хадзіць у бліжэйшыя школы і садкі.

Грамадскае абмеркаванне правядуць ад 17 верасня па 12 кастрычніка.

Пазнаёміцца з экспазіцыяй праекта можна ў холе Вілейскага райвыканкама па адрасе: Партызанская, 40. Прэзентацыю праекта зладзяць 19 верасня ў зале пасяджэнняў райвыканкама.

Прапановы можна дасылаць на электронную пошту arh@vileyka.minsk-region.by або запісаць у журнале, які будзе знаходзіцца ў холе.