короткое замыкание

Каля пяці раніцы 7 верасня мядзельскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у аграгарадку Княгінін.
Калі спецыялісты прыехалі, убачылі, што адкрытым полымем гарэў хлеў. Будынак быў цагляны, элекрыфікаваны.

У выніку пажару згарэў увесь дах, цалкам выгаралі некаторыя памяшканні ў хляве. Прычына пажару – кароткае замыканне з-за няспраўнасці  праводкі. Хлеў належаў 80-гадовай пенсіянерцы.

– Сёлета ў сакавіку нашы спецыялісты хадзілі па дамах, правяралі стан праводак, выкананне правілаў пажарнай бяспекі. І менавіта на гэтым двары дзверы зачынілі літаральна “перад носам” у выратавальнікаў, – расказала “Рэгіянальнай газеце” інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага ГРАНС Ірына Карапецян. – Калі б нашы спецыялісты праверылі праводку ў хляве, магчыма, пажару б не адбылося.