авария туман

Дарожнае здарэнне адбылося раніцай 11 верасня каля вёскі Пасынкі Нарачанскага сельсавета. З-за густога туману бачнасць на дарозе было не большая за сто метраў, распавяла “Рэгіянальнай газеце” інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага ГРАНС Ірына Карапецян.
Легкавая машына пайшла на абгон і “лоб у лоб” сутыкнулася з мікрааўтобусам. Кіроўца легкавога аўтамабіля аказаўся заблакаваным у машыне.

Мядзельскія выратавальнікі дасталі яго і перадалі медыкам. У мужчыны – пераломы грудной клеткі і голені, шматлікія ўшыбы.

Кіроўцу мікрааўтобуса медыцынская дапамога не спатрэбілася.