У чатырох новых дзевяціпавярхоўках будзе 144 кватэры.

Запланаваныя пляцоўкі для адпачынку дзяцей і дарослых, крытая велапаркоўка, пляцоўка для чысткі дываноў, спартыўныя пляцоўкі.

Пабач з новымі дамамі будзе школа №1, дзіцячы садок і гарадскі стадыён.

Дарэчы, як распавялі ў аддзеле архітэктуры, з нядаўняга часу ўваход на стадыён для віляйчан – бясплатны.

Нагадаем, што грамадскае абмеркаванне праекта пачнецца 17 верасня. 19 верасня ў 16.00 праект прэзентуюць у зале пасяджэнняў райвыканкама.

Прагледзець Генплан у поўным аб’ёме можна тут.

Генплан забяспечаны аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама.