джаз

Арганізатары дапаўняюць праграму першага экафестывалю ў Вілейцы “Выбірай і рухайся”.
На фестывалі будзе працаваць жывая бібліятэка, шмат розных пляцовак: планета навуковы цудаў, горад рамеснікаў, цырульня, аквагрым.

Таксама правядуць дранік-шоў і спаборніцтвы па кросфіту.

Да выступоўцаў далучыцца гурт  BY CRY. Гэта сінтэз музычных жанраў і накірункаў – Mixed Musical Arts. Творчасць гурта не падпарадкоўваецца правілам і догмам, яна кіруецца жывымі эмоцыямі і гарачымі пачуццямі, правакуючы на танец, ствараючы атмасферу драйвовага свята. Каманда мае два альбомы і дзесяць кліпаў. Удзельнік фестываляў: Basowiszcza, Купальскае кола, Pre-Metal Crowd, “Свята Сонца”, “Наш Грунвальд”, “Жывое неба Браслава”, пераможца фестывалю-конкурсу “Камянецкі драйв-2018″.

Выступіць таксама  вілейскі эстрадна-джазавы ансамбль пад кіраўніцтвам Фёдара Гура.

Аднак, і гэта яшчэ не ўсе цікавосткі. Арганізатары дамаўляюцца са скейтарамі і раварыстамі ВМХ. Сачыце за навінамі пра фестываль на нашым сайце.

Афішы забяспечаныя арганізатарамі фестывалю.