уборка

15 верасня – глабальны дзень прыборкі. На акцыю выйдуць удзельнікі руху са 150 краін. Беларусь далучаецца да вялікай акцыі, закрываючы шосты сезон “Зробiм!” — прыборак несанкцыянаваных звалак. Да глабальнай прыборкі далучаюцца жыхары  Маладзечна  і Вілейкі.
У межах акцыі віляйчане плануюць навесці парадак у лесе за ікрараёнам “Зеніт” і ва ўрочышчы “Дубаўка”.

Збіраюцца 15 верасня ў 9.30 на скрыжаванні вуліц Чапаева і Талстога перад інтэрнатам завода “Зеніт” (там, дзе аптэка).

Арганізатары забяспечаць усім удзельнікам пальчаткі і пакеты для смецця.

Пытанні па тэлефноне 8 (029) 3355708 (Ларыса).