Пра гэта 14 верасня на прэс-канферэнцыі паведаміла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская.

– Моладзь, якая навучаецца на платнай аснове, размеркавацца па жаданні можа і цяпер. Адміністрацыя ўстаноў адукацыі, як правіла, ідзе насустрач, – адзначыла Таццяна Сіманоўская. – Перш за ўсё гэта ім дае першы прафесійны вопыт. Плюс яны з’яўляюцца маладымі спецыялістамі.

Дзяржава ў сацыяльным плане іх падтрымлівае. Новы дакумент пашырыць магчымасці для хлопцаў і дзяўчын, якія навучаюцца на платнай аснове.

Па словах прадстаўніка Міністэрства адукацыі, Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе захаваныя паняцці размеркавання і прадастаўлення першага працоўнага месца.