19 верасня ў Астраўцы завыюць сірэны – правераць сістэму грамадскай абвесткі.
Што рабіць, калі пачулі сігнал, якія правяраюць сістэму грамадскай абвесткі:

Сігнал азначае «Увага ўсім!» і заклікае ўключыць радыёпрыёмнік або тэлевізар, праслухаць паведамленне і не спяшацца іх выключаць – інфармацыя будзе абнаўляцца і ўдакладняцца. Затым неабходна дзейнічаць паводле атрыманых рэкамендацый, дапамагаць хворым, дзецям і пажылым людзям. Абавязкова перадайце атрыманую інфармацыю суседзям, якія, магчыма, не чулі гук сірэны. І спыняць любыя праявы панікі.

Калі сігнал заспеў на працы, трэба спыніць працоўны працэс.

Калі сігнал заспеў на вуліцы, падыдзіце да бліжэйшага вулічнага гучнагаварыцеля.

Гук сірэн – не сігнал да хованкі, а заклік атрымаць інфармацыю.