назначение

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавялі ў прыёмнай прадпрыемства.
Новы дырэктар – Аляксандр Лемех – працуе на пасадзе ад 3 верасня. Да гэтага быў інжэнерам-тэхнолагам і галоўным тэхнолагам.

Аляксандру Лемеху 34 гады. Родам ён з Вілейкі.

Ранейшы кіраўнік Сяргей Жук цяпер працуе старшынёй Назіральнага Савета прадпрыемства “Буддэталі”.

Менавіта Назіральны савет прызначыў новага дырэктара. Сяргей Жук кіраваў заводам больш за 30 год.