прафесія

Спіс прафесій рабочых уключае 86 пазіцый. Сярод іх бетоншчык (трэці разрад), візажыст (чацвёрты разрад), вязальшчыца (другі разрад), ганчар (трэці разрад), касір гандлёвай залы (чацвёрты разрад), кандытар (другі разрад), маляр (другі разрад), афіцыянт (трэці разрад), сталяр (другі разрад), швачка (другі разрад).

Прафесій служачых 8: агент, агент па турызме, агент рэкламны, справавод, машыністка, памочнік выхавацеля, сакратар і сацыяльны работнік.

З новага навучальнага года ў 10-х класах з’явіліся ўрокі працы, на якіх старшакласнікі сталі атрымліваць прафесійныя навыкі, асвойваючы адукацыйную праграму прафпадрыхтоўкі рабочых (служачых) у аб’ёме 6 гадзін у тыдзень. Раней вывучэнне прадмета «Працоўнае навучанне» завяршалася ў дзявятым класе.