бензін

Ад сёння верасня ў Беларусі змяняюцца цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе Белнафтахім.
У ведамстве паведамілі, што рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 16 верасня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 35 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 43 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 64 капейкі, Дызель — 1 рубель 43 капейкі.

Гэта шаснаццатае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе.