Аварыя адбылася 15 верасня каля 20.50. Кіроўца аўтамабіля «Нісан» падчас апярэджання паблізу вёскі Агула Асіповіцкага раёна сутыкнуўся з спадарожным аўтамабілем «Шкода».

Пасля гэтага «Нісан» сутыкнуўся мікрааўтобусам «ГАЗ», які рухаўся ў тым самым кірунку, у выніку абедзве машыны з’ехалі ў кювет і перакуліліся. Вадзіцель «Нісана» і пасажыр «ГАЗа» загінулі.

Фота /t.me/skgovby.

Кіроўца мікрааўтобуса і яго сем пасажыраў атрымалі цялесныя пашкоджанні, яны шпіталізаваны ў Асіповіцкую раённую бальніцу.