экалогія

Цягам двух дзён эксперты, журналісты і актывісты абмяркоўвалі, чаму экалагічныя тэмы патрэбныя СМІ і якім чынам зрабіць гэтыя публікацыі папулярнымі для чытачоў.

У першы дзень трэнерам выступіла журналіст, якая ў сваёй практыцы асаблівую ўвагу звяртае на экалагічныя тэмы, Аляксандра Парахня. У другі з групай працавала намеснік дырэктара Цэнтра экалагічных рашэнняў Дар’я Чумакова. Сустрэчы арганізавала Маладзечанская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Аляксандра Парахня падзялілася, чаму экалагічная тэматыка ёй блізкая. Распавяла пра тое, як шукаць тэмы. Удзельнікі выконвалі практыкаванне – на ватмане з намаляваным офісам шукалі эка-тэмы і абмяркоўвалі, як іх можна падаць захапляльна.

Парахня падзялілася і тым, што экалогія – далёка не толькі тэксты. Рэдакцыя можа ініцыяваць акцыю і запрасіць да ўдзелу чытачоў. Напрыклад, “РГ” двойчы прыбірала сквер у Маладзечне ў межах акцыі “Зробім!”.

Як зрабіць тэкст актуальным для чытача? Адзін з самых кароткіх шляхоў – праз грошы. Калі чалавек атрымлівае бяслатны пластыкавы пакет у краме, яму цяжка зразумець, што ён на самой справе зусім не бясплатны. На яго выраб аддалі матэрыял, працавалі людзі, тэхніка, проста вам яго аддаюць не за грошы.

Калі чужыя грошы чытачу незразумелыя, то свае ён палічыць лёгка. Падлічыце, наколькі эканомней карыстацца экалагічнай бытавой хіміяй і шматразовымі рэчамі. Самі будзеце ў шоку!

Удзельнікам прапанавалі выканаць разміначнае практыкаванне – знайсці каля месца трэнінга звязаны з экалогіяй аб’ект мастацтва. Ім аказалася скульптура, якую паставілі ля гасцініцы, калі Маладзечна было Экалагіянай сталіцай Беларусі.

У другі дзень Дар’я Чумакова расказала, што ад жніўня 2018 года чалавецтва жыве ў пазыку ў планеты. Гэта значыць, што рэсурсы не паспяваюць аднаўляцца, каб забяспечваць нас тымі дабрабытамі, да якіх прывыклі.

Удзельнікам прапанавалі праверыць на экалагічнасць склад некаторых побытавых рэчаў. Эксперт распавяла, на што звяртаць увагу ў складзе бытавой тэхнікі, ежы і ці так страшныя кансерванты.

Яна расказала, што самы экалачны спосаб абыходзіцца з адыходамі – ствараць як мага менш смецця і купляць толькі неабходныя рэчы.

Напрыклад, ручку і гаспадарчую торбу трэнер не мяняла шмат год. А які самы экалагічны спосабвысушыць рукі – папяровымі рушнікамі ці электрычным прыборам? Канешне, дазволіць высахнуць самім.

Дар’я падкрэсліла, што работнікі Цэнтра экалагічных рашэнняў заўсёды рады даць каментар журналістам ці падказаць, пра што можна напісаць пра іх мясцовасць. Гэта будзе ваш унёсак у дабрабыт планеты.