Для гэтага трэба намаляваць малюнак на тэму правільнага абыходжання з адходамі. Да канца кастрычніка яго неабходна перадаць ва Упраўленне адукацыі па адрасе: Вілейка, вуліца Вадап’янава 24.

Конкурс накіраваны на прыцягненне ўвагі школьнікаў да неабходнасці правільнага абыходжання з адходамі. Перавагу аддадуць тым працам, аўтары якіх закрануць праблемы стыхійных звалак, кампаставання зялёных адходаў, паасобнага збору смецця.

Найлепшымі 12 малюнкамі праілюструюць каляндар, які будзе бясплатна распаўсюджвацца на Вілейшчыне..