Пажар

На Ашмяншчыне гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку пажару пашкоджаныя дах, сцены.
Пра пажар гаспадарчай пабудовы ў прыватным домаўладанні ў вёсцы Лейлубка паведамілі 14 кастрычніка а палове шостай раніцы.

У выніку пашкоджаныя дах, сцены. Мяркуюць, прычына – парушэнне правілаў эксплуатацыі цеплагенерыруючых прылад (кормазапарнік).