Аварыя ў Астравецкім раёне.

П’яны гродзенец на «Мерседэсе» рухаўся ў бок Гожы. Не справіўся з кіраваннем, машыну занесла на абочыну і яна перакулілася ў полі.

Кіроўца сказаў, што піў гарэлку. Утрыманне алкаголю ў яго больш чым пяць разоў перавышала гранічна дапушчальнае. Да гэтага мужчына шэсць разоў затрымліваўся нецвярозым за рулём.