Вілейскі РАУС шукае Марыю Васільеўну Маліноўскую, 1939 года нараджэння, ураджэнку вёскі Кабылкі Маладзечанскага раёна.
Жанчына жыве ў Вілейцы па адрасе: вуліца Каралёва, 121-А. 

Марыя Маліноўская ў перыяд часу ад 18.30 12 кастрычніка да 17.00 13 кастрычніка выйшла з дома і пайшла ў невядомым накірунку. Сёння яе месца знаходжання невядомае, паведаміў “Рэгіянальнай газеце” старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС, маёр міліцыі Віталь Паслед.

Прыкметы: на выгляд 80 гадоў, рост 146 сантыметраў, худая, сівыя валасы, шэрыя вочы. горбіцца.

Была апранутая ў хустку невядомага колеру, сіне-зялёную куртку, жоўты світар, вязаныя зялёныя штаны, гумовыя сінія галошы.

Мабільнага тэлефона з сабой у жанчыны не было.

Калі вам нешта вядома пра месца знаходжання жанчыны, тэлефануйе па нумары 8(01771)  56462.