Па словах прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, пенсіі ўзрастуць прыкладна на 8% з улікам інфляцыі.

Яшчэ адно даручэнне Аляксандра Лукашэнкі – утрымаць прадугледжаныя праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняга заробку на ўзроўні не менш за 40%.

Сёлета вытрымаць гэтыя суадносіны не атрымалася.