грыбы

Пра тое, што Леанід Кулеш збірае баравікі на ўласным двары лецішча ў Пляшчанах, што на Вілейшчыне, “Рэгіянальная газета” пісала раней. Сёлета Леанід таксама мае нядрэнны грыбны ўраджай, не выходячы ў лес.
Мужчына запрашаў карэспандэнтаў нашай газеты разам сабраць ураджай баравікоў на Вілейшчыне, але за пільнымі справамі мы выбрацца не змаглі.

Таму маем толькі фотаздымкі тых самых баравікоў з лецішча.

Нагадаем, што грыбы на сваім падворку Леанід вырошчвае ўжо некалькі год. Леташні ўраджай стаў рэкордным – цэлых сто баравікоў.

Фотаздымкі сёлетняга грыбнога ўраджаю забяспечаныя Леанідам Куляшом.